Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/27/949117_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 13:11
27.03.2018 17:48 Палітыка, Грамадства

Міністры абароны Беларусі і Узбекістана падпішуць пагадненне аб ваенным супрацоўніцтве

Мінск, 27 сакавіка. 27 сакавіка пачаўся афіцыйны візіт міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова ва Узбекістан.

Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага абароннага ведамства, у Ташкенце Раўкоў сустрэнецца з сакратаром Савета бяспекі пры прэзідэнце Узбекістана, а таксама правядзе перамовы з кіраўніком Міністэрства абароны Узбекістана Абдусаломам Азізавым. Бакі падпішуць пагадненне аб ваенным супрацоўніцтве.

У межах праграмы афіцыйнага візіту таксама прадугледжана наведванне Акадэміі Узброеных сіл Узбекістана.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН