Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/28/949237_949238/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 04:30
28.03.2018 12:11 Палітыка

Прадстаўнікі Беларусі і ЗША абмеркавалі шляхі далейшага паляпшэння двухбаковых адносін

Мінск, 28 сакавіка. У Вашынгтоне 27 сакавіка адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі з памочнікам дзяржаўнага сакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Уэсам Мітчэлам.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі, бакі абмеркавалі беларуска-амерыканскае супрацоўніцтва, а таксама шляхі далейшага паляпшэння двухбаковых адносін.

Таксама беларускі дыпламат сустрэўся з выканаўцам абавязкаў памочніка дзяржсакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Майклам Козакам, з якім абмеркаваў пытанні выканання правоў чалавека.

Акрамя таго, Краўчанка прадставіў асноўныя знешнепалітычныя падыходы Беларусі і бачанне рэгіянальнай сітуацыі для групы экспертаў амерыканскага аналітычнага цэнтра "Карпарацыя Рэндзі", а таксама адказаў на іх пытанні.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН