Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/28/949274_949275/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 02:27
28.03.2018 13:12 Эканоміка, Фінансы

Нацбанк пашырыў пералік замежных арганізацый, з якімі могуць працаваць беларускія форэкс-кампаніі

Мінск, 28 сакавіка. Нацыянальны банк пашырыў пералік замежных арганізацый, з якімі маюць права ўзаемадзейнічаць беларускія форэкс-кампаніі пры хэджаванні рызыкі.

Як патлумачылі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, у адпаведнасці з заканадаўствам беларускія суб'екты пазабіржавога рынку Форэкс абавязаныя ажыццяўляць аперацыі з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі выключна з замежнымі фінансавымі інстытутамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у рэгуляваных юрысдыкцыях пад эфектыўным кантролем (наглядам). Пералік такіх юрысдыкцый устанаўліваецца Нацыянальным банкам і на гэты момант змяшчае 39 арганізацый.

Прынятая Нацбанкам 20 сакавіка пастанова № 132, якая набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання, дапаўняе названы пералік Швейцарскай службай па наглядзе за фінансавым рынкам і Аўстралійскай камісіяй па каштоўных паперах і інвестыцыях.

"Названыя юрысдыкцыі характарызуюцца высокім узроўнем развіцця і ўстойлівасці фінансавага рынку, а таксама эфектыўнай сістэмай прававога рэгулявання і нагляду за яго ўдзельнікамі. Прынятае рашэнне дазволіць беларускім суб'ектам пазабіржавога рынку Форэкс аптымізаваць працэс кіравання рызыкай, а таксама забяспечыць стварэнне ўмоў для далейшага эфектыўнага і празрыстага развіцця пазабіржавога рынку Форэкс", — падкрэслілі ў Нацыянальным банку.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239