Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/28/949297_949298/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 06:40
28.03.2018 13:56 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі на таргах БВФБ

Мінск, 28 сакавіка. 28 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0041 рубля (0,17%) і склаў 2,4176 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0047 рубля (0,24%) да 1,9511 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0151 рубля (0,44%) і склаў 3,3895 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту паступова зніжаюцца пасля максімуму за апошнія тыдні. Марка Brent таргуецца каля адзнакі 69 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 мск серады вырас на 38,51 капейкі, склаўшы 57,5598 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239