Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/29/949449_112456/
Дата раздрукоўкі: 26.10.2020 10:00
29.03.2018 09:26 Эканоміка

Рассельгаснагляд абвінаваціў беларускую ветэрынарную службу ў датычнасці да махлярскіх схем

Мінск, 29 сакавіка. Пра першыя вынікі інспекцыі шасці беларускіх прадпрыемстваў па вытворчасці прадукцыі жывёльнага паходжання (19—23 сакавіка) паведаміў Рассельгаснагляд.

У ліку правераных было вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Мсціслаўмалако" (гандлёвая марка "Бабулін гладыш"). Устаноўленая адсутнасць у яго абсталявання для вытворчасці сухой малочнай прадукцыі і масла. Пры гэтым указаная прадукцыя была адгружаная як вырабленая прадпрыемствам і суправаджалася ветэрынарнымі дакументамі, аформленымі ветэрынарнай службай Мсціслаўскага раёна (Магілёўская вобласць).

Акрамя таго, выяўлены факт паставак гэтым прадпрыемствам у РФ у 2017 годзе сухога малака невядомага паходжання агульнай вагой 2,5 тыс. тон. У Рассельгаснагляда "ёсць падставы меркаваць, што гэтая прадукцыя была ўвезеная ў Рэспубліку Беларусь з інтэрвенцыйнага фонду Еўрасаюза і затым незаконна перамешчаная на тэрыторыю Расіі". "Ветэрынарная служба Рэспублікі Беларусь не здолела даць спецыялістам Рассельгаснагляда інфармацыю аб сапраўдным паходжанні гэтай прадукцыі. Гэта сведчыць пра адсутнасць кантролю з боку ветэрынарнай службы Рэспублікі Беларусь пры вытворчасці малочнай прадукцыі, наступным экспарце і яе ўдзеле ў схемах махлярства пры вытворчасці прадукцыі жывёльнага паходжання і легалізацыі незаконнага бізнесу", — сцвярджаецца ў рэлізе.

Інспекцыя беларускіх прадпрыемстваў была адной з умоў, на якіх РФ не стала забараняць пастаўку малочнай прадукцыі з Беларусі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239