Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/29/949645_12345/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 10:14
29.03.2018 22:34 Эканоміка

У Беларусі 2 красавіка падаражэюць асобныя паслугі паштовай сувязі

Мінск, 29 сакавіка. У Беларусі 2 красавіка павысяцца тарыфы на асобныя нерэгуляваныя ўнутрырэспубліканскія паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання, паведамляе РУП "Белпошта" на сваім сайце.

Гаворка, у прыватнасці, ідзе аб перасылцы простых дробных пакетаў, адпраўленняў "1 клас", заказной пісьмовай карэспандэнцыі, карэспандэнцыі з абвешчанай каштоўнасцю, пасылак.

"Белпошта" адзначае, што падвышэнне тарыфаў на паслугі складзе ў сярэднім 6% да ўзроўню тарыфаў, якія дзейнічаюць з 27 сакавіка 2017 года.

Пры гэтым застануцца нязменнымі тарыфы на перасылку ўнутрырэспубліканскіх адпраўленняў ЕМS, паштовага грашовага пераводу, паслуг "Паштовы кур'ер", "Прамая паштовая рэклама", "Паштовы маркетынг", "Мясцовая пасылка", "Экспрэс-кур'ер".
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН