Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/30/949664_12345/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 09:45
30.03.2018 11:46 Палітыка, Эканоміка

Намеснік кіраўніка МЗС Краўчанка: Беларусь зацікаўленая ва ўстанаўленні больш цеснага супрацоўніцтва з амерыканскім штатам Юта

Мінск, 30 сакавіка. Беларусь зацікаўленая ва ўсталяванні больш цеснага супрацоўніцтва з амерыканскім штатам Юта, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 29 сакавіка падчас наведвання гэтага рэгіёна ЗША.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, падчас візіту Краўчанка прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі ўваходжання на пасаду ганаровага консула Беларусі ў Юце Дэніса Ноеншвандэра. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі ўрада, заканадаўчага сходу штата, вядучых універсітэтаў і прадпрыемстваў, духавенства, вядомыя грамадскія дзеячы.

У сваім выступе намеснік міністра адзначыў наяўнасць устойлівых сувязяў паміж Беларуссю і Ютай, выказаўшы зацікаўленасць ва ўсталяванні больш цеснага супрацоўніцтва ў сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

Падчас сустрэч Краўчанкі з членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад штата Юта Крысам Сцюартам, кіраўніцтвам абедзвюх палат заканадаўчага сходу штата, кіраўнікамі камісіі Юты па міжнародным гандлі і дэпартамента эканамічнага развіцця абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Юты ў палітычнай і эканамічнай сферах.

Таксама прадстаўнік беларускага МЗС выступіў перад выкладчыкамі і студэнтамі Універсітэта Юты з лекцыяй "Беларусь і яе роля ў рэгіёне". У размове з кіраўніцтвам універсітэта былі намечаныя крокі па рэалізацыі сумесных праграм з вядучымі беларускімі ВНУ.

На сустрэчы з прэзідэнтам Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён Расэлам Нэльсанам Краўчанка абмеркаваў перспектывы сумеснай работы ў галіне прасоўвання ўніверсальных сямейных каштоўнасцяў, адукацыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН