Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/30/949690_12345/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 10:19
30.03.2018 12:25 Эканоміка, Фінансы

Знешні дзярждоўг з пачатку года зменшыўся амаль на 280 млн долараў

Мінск, 30 сакавіка. Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 сакавіка склаў 16,4 млрд долараў ЗША, зменшыўшыся з пачатку года на 278,8 млн долараў (з улікам курсавых розніц), або на 1,7%, паведамляе Міністэрства фінансаў.

У студзені—лютым прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на 742,8 млн долараў ЗША. У прыватнасці 600 млн долараў — ад размяшчэння еўрааблігацый, 104,6 млн долараў — ад урада Расіі, 23,8 млн долараў — Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця, 14,1 млн долараў — банкаў КНР, 300 тыс. долараў — Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

Пагашэнне знешняга дзярждоўгу з пачатку 2018 года склала 1 млрд 64,8 млн долараў: 800 млн долараў — еўрааблігацыі, 175,3 млн долараў — банкі КНР, 82,2 млн долараў — урад РФ, 7,3 млн долараў — МБРР.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 сакавіка склала 9,2 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 70,9 млн рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 0,8%.

За студзень—люты размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 63,3 млн долараў. Кампенсавана валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную 51,8 млн долараў.

У цэлым дзяржаўны доўг на 1 сакавіка склаў 41,4 млрд рублёў і зменшыўся ў параўнанні з пачаткам 2018 года на 791,5 млн рублёў, або на 1,9%.

У 2018 годзе з улікам плацяжоў па пагашэнні і абслугоўванні дзяржаўнага доўгу Беларусь павінна вярнуць крэдыторам каля 8 млрд рублёў.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН