Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/30/949750_589647/
Дата раздрукоўкі: 19.12.2018 15:42
30.03.2018 15:46 Палітыка, Грамадства

Баранавіцкаму актывісту Руслану Канавалаву, які мае расійскае грамадзянства, на пяць гадоў забаронены ўезд у Беларусь

Мінск, 30 сакавіка. Грамадскаму актывісту Руслану Канавалаву, які жыве ў Баранавічах Брэсцкай вобласці і мае расійскае грамадзянства, на пяць гадоў забаронены ўезд у Беларусь, яму пагражае дэпартацыя.

Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, Канавалаў быў прэвентыўна затрыманы сілавікамі раніцай 25 сакавіка на чыгуначным вакзале ў Баранавічах, адкуль накіроўваўся ў Мінск, каб узяць удзел у святочных мітынгу і канцэрце, прысвечаных 100-годдзю БНР.

Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што Канавалаў мае грамадзянства Расійскай Федэрацыі, а 90-дзённы тэрмін яго знаходжання на тэрыторыі Беларусі мінуў.

Аддзел па грамадзянстве і міграцыі Баранавіцкага РАУС прыняў рашэнне аб забароне яму ўезду ў Беларусь на пяць гадоў, сам ён да дэпартацыі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Актывіст накіраваў скаргу на дзеянні аддзела па грамадзянстве і міграцыі ў пракуратуру Баранавічаў.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН