Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/31/949853_123456/
Дата раздрукоўкі: 16.04.2021 16:28
31.03.2018 11:15 Грамадства

Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 1 красавіка

Мінск, 31 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 1 красавіка, з гэтым святам, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

"У гэтыя цудоўныя дні мы звяртаемся да каштоўнасцяў, якія ляжаць у аснове хрысціянства, праслаўляем высакародныя ідэалы гуманізму, памкненне да міру і справядлівасці", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка адзначыў, што бязмежная міласэрнасць і глыбокая вера пабуджаюць людзей да спагады, а трапяткое стаўленне да шматвяковых духоўных традыцый дорыць надзею на перамогу дабра ў кожным кутку планеты.

"Вялікдзень нагадвае нам аб высокім прызначэнні чалавека служыць бліжнім і дапамагаць пакутным, аб важнасці ўзнімацца над мітуснёй і дробнымі разладамі, дасягаць згоды ў дамах і сем'ях. Няхай светлае свята Уваскрэсення Хрыстовага прыўнясе ў ваша жыццё цяпло і радасць веснавога адраджэння", — адзначаецца ў віншаванні.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239