Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/31/949864_123456/
Дата раздрукоўкі: 16.04.2021 17:02
31.03.2018 13:03 Грамадства

МНС па выніках першага этапу праверак выявіла 334 аб'екты з парушэннямі пажарнай бяспекі

Мінск, 31 сакавіка. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі прадставіла інтэрактыўную карту аб'екты з парушэннямі правілаў пажарнай бяспекі.

Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка даў даручэнне МНС да канца месяца арганізаваць праверкі аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей. Найперш правяраюцца забаўляльныя цэнтры, гіпермаркеты, кінатэатры і іншыя аб'екты.

Вынікі першага этапу праверак даступныя для грамадскасці. На спецыяльнай карце, створанай у рамках распрацоўкі мабільнага прыкладання "МНС: дапамога побач", нанесеныя першыя 334 правераныя аб'екты, на якіх выяўлены парушэнні. Кожны аб'ект пазначаны спецыяльным маркерам, максімальна набліжаным да рэальнага размяшчэння на карце. Пры націску на маркер у меню справа можна ўбачыць пералік канкрэтных парушэнняў на аб'екце.

Як адзначае прэс-служба МНС, большасць выяўленых парушэнняў носяць рэжымны характар. На іх ухіленне не патрабуецца затрачваць фінансавыя сродкі. Па выяўленых парушэннях больш за 300 кіраўнікоў ужо прыцягнутыя да адказнасці. "Сітуацый, якія патрабуюць неадкладнага закрыцця аб'ектаў, не выяўлена, аднак шэраг грубых парушэнняў (змена праектных рашэнняў, закрыццё шляхоў эвакуацыі і г.д.) непазбежна прывядуць да прыцягнення вінаватых да адказнасці", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

МНС таксама прапаноўвае грамадзянам паведамляць пра факты падобных парушэнняў.

Масавыя праверкі пажарнай бяспекі аб'ектаў пачаліся ў Беларусі пасля трагедыі 25 сакавіка ў гандлёва-забаўляльным цэнтры ў расійскім Кемерава, дзе ў выніку пажару, паводле афіцыйных звестак,загінулі 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239