Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/31/949867_123456/
Дата раздрукоўкі: 16.04.2021 17:58
31.03.2018 13:43 Грамадства

У Беларусі ўнесены змяненні ў пералік забароненых да перавозкі ў метрапалітэне рэчываў і прадметаў

Мінск, 31 сакавіка. У Правілы перавозак пасажыраў метрапалітэнам, зацверджаныя пастановай урада ад 22 лістапада 2014 года № 1088, унесены змяненні і дапаўненні. Гэта замацавана пастановай Савета міністраў ад 29 сакавіка 2018 года № 234.

Дакументам удакладнены фармулёўкі асобных палажэнняў правілаў, паведамляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

Акрамя таго, унесены змяненні і дапаўненні ў пералік забароненых да перавозкі ў метрапалітэне рэчываў і прадметаў. У прыватнасці, забаронена перавозіць газавыя балоны аб'ёмам больш за 0,5 літра (раней забарона распаўсюджвалася на газавыя балоны любога аб'ёму). Такім чынам, цяпер забарона не тычыцца газавых балончыкаў невялікага аб'ёму.

Таксама правы пасажыра дапоўнены пунктам, згодна з якім дазволена бясплатна перавозіць зброю (боепрыпасы да гэтай зброі), укладзеную ў чахол, кабуру або спецыяльны футляр, пры наяўнасці ў пасажыра дакумента, які пацвярджае права на яго нашэнне.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239