Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/04/950480_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:10
04.04.2018 14:46 Палітыка

У Мінску праходзіць сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны

Мінск, 4 красавіка. У Мінску пачалася сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміла ў "Фэйсбуку" Дар`я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Сустрэчы папярэднічалі перамовы падгруп кантактнай групы: па эканамічных, палітычных, гуманітарных пытаннях, а таксама па пытаннях бяспекі. Пасяджэнні ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэднія перамовы кантактнай групы адбыліся ў Мінску 14 сакавіка. Яны праходзілі без удзелу спецпрадстаўніка дзейнага старшыні АБСЕ Марціна Сайдзіка, які не змог прыбыць з Кіева з-за нялётнага надвор`я. На наступны дзень пасля перамоў Сайдзік распаўсюдзіў заяву, у якой адзначалася, што на Данбасе знізілася колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню і ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва.

Сайдзік нагадаў, што раней бакі канфлікту пацвердзілі "поўную прыхільнасць да ўсёабдымнага, устойлівага і неабмежаванага спынення агню пачынаючы з 5 сакавіка". "Згодна з гэтай заявай, у апошні час стала магчымым значна скараціць сярэднюю колькасць парушэнняў спынення агню да аднаго з самых нізкіх узроўняў за апошнія два гады. Сёлета таксама атрымалася дамагчыся значнага скарачэння колькасці ахвяр сярод цывільнага насельніцтва. У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года іх колькасць скарацілася ў тры разы — паводле папярэдніх дадзеных, прадстаўленых Спецыяльнай маніторынгавай місіяй АБСЕ. Усё гэта наглядна дэманструе, што палітычная воля можа паслужыць шматлікім дасягненням", — падкрэсліў спецпрадстаўнік.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН