Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/04/950572_558874/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 04:16
04.04.2018 20:13 Эканоміка, Грамадства

Расія спрасціла ўвоз з краін ЕАЭС выпушчаных да 2017 года аўтамабіляў

Мінск, 4 красавіка. У Расіі спрошчаны ўвоз некаторых катэгорый аўтамабіляў з краін Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Гэтае рашэнне тычыцца аўтамабіляў, выпушчаных да 2017 года і набытых у краінах ЕАЭС, але якія не маюць сістэмы выкліку экстранных службаў "ЭРА-ГЛАНАСС".

"Аўтамабілі з краін ЕАЭС, выпушчаныя ў абарачэнне да 1 студзеня 2017 года, можна будзе ўвозіць у Расійскую Федэрацыю без устаноўленых сістэм выкліку экстранных службаў. А атрымаць на іх расійскія пашпарты транспартнага сродку (ПТС) стане магчымым без дадатковых дакументаў, якія патрабаваліся раней", — паведамляе ЕЭК.

Згодна з тэхрэгламентам Мытнага саюза "Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў", з 2017 года ўсе аўтамабілі, якія выпускаюцца ў абарачэнне ў краінах ЕАЭС, павінны быць абсталяваныя сістэмамі выкліку экстранных выратавальных службаў. Пры гэтым патрабаванне распаўсюджваецца толькі на новыя выпушчаныя транспартныя сродкі.

Аднак у Расіі патрабаванне тычылася і ўвезеных у краіну аўтамабіляў, якія былі выпушчаныя на рынак у дзяржавах ЕАЭС да 1 студзеня 2017 года.

Акрамя таго, для атрымання расійскіх пашпартоў транспартных сродкаў на гэтыя аўтамабілі патрабавалася падаванне пасведчання аб бяспецы канструкцыі транспартнага сродку.

"У выніку працы, праведзенай ЕЭК сумесна з Расійскай Федэрацыяй, у сакавіку 2018 года Федэральная мытная служба накіравала растлумачэнні на адрас рэгіянальных мытных упраўленняў і мытняў, у адпаведнасці з якімі дадатковыя патрабаванні былі адмененыя", — тлумачыць ЕЭК.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239