Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/04/950588_987451/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 04:01
04.04.2018 22:09 Эканоміка

Гродзенскія мытнікі з пачатку года затрымалі 20 грузавікоў з-за "перабітых" нумароў

Мінск, 4 красавіка. Супрацоўнікамі Гродзенскай рэгіянальнай мытні з пачатку 2018 года прадухіленыя прыкладна 20 спробаў увозу грузавых транспартных сродкаў са змененымі VIN-нумарамі.

Так, паводле інфармацыі рэгіянальнай мытні, у пункце пропуску "Брузгі" быў затрыманы грузавы аўтамабіль MAN з расійскімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Цераз пункт пропуску "Прывалка" ехаў DAF на кіргізскіх нумарах. У пункце пропуску "Беняконі" з "перабітымі" нумарамі апынуліся седлавы цягач і паўпрычэп да яго.

Транспартныя сродкі міжнароднай перавозкі ўвозіліся пад выглядам аўтамабіляў, што знаходзяцца на рэгістрацыйным уліку ў краінах — удзельніцах ЕАЭС. Як лічаць мытнікі, асобы, якія здзейснілі гэтыя парушэнні, імкнуліся ўхіліцца ад выплаты мытных плацяжоў у поўным аб'ёме.

Па выяўленых мытнікамі фактах экспертамі тэрытарыяльных падраздзяленняў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці дадзенае заключэнне, што заводскія ідэнтыфікацыйныя нумары аўтамабіляў змененыя. Нумары мяняліся як шляхам наварвання пасля выдалення першаснай панэлі, так і шляхам нанясення элементаў другаснай маркіроўкі на арыгінальны нумар.

Агульны ацэначны кошт канфіскаваных аўтамабіляў склаў больш як 1 млн рублёў. Па шэрагу фактаў матэрыялы накіраваныя ў суд для прыняцця рашэння ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 14.1 КоАП, санкцыя якой прадугледжвае канфіскацыю транспартнага сродку.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239