Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/05/950656_950657/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 04:26
05.04.2018 13:35 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель умацаваўся да долара і еўра на біржавых таргах

Мінск, 5 красавіка. 5 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0059 рубля (0,24%) і склаў 2,4081 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0031 рубля (0,16%) і склаў 1,9637 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0062 рубля (0,18%) і склаў 3,4095 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У чацвер цэны на нафту павысіліся пасля публікацыі справаздачы аб зніжэнні запасаў нафты ў ЗША. Да поўдня бараль Brent ацэньваўся ў 68 долараў.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 18,50 капейкі і склаў 57,5796 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239