Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/06/950795_12345/
Дата раздрукоўкі: 30.05.2020 02:34
06.04.2018 10:48 Эканоміка, Фінансы

Ухваленыя асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў — членаў ЕАЭС на 2018—2019 гады

Мінск, 6 красавіка. Праект асноўных арыенціраў макраэканамічнай палітыкі дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) на 2018—2019 гады ўхвалены 4 красавіка на пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта па макраэканамічнай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

"Дакумент вызначае напрамкі вырашэння задач, якія найбольш востра стаяць перад эканомікамі дзяржаў-членаў у найбліжэйшай перспектыве. Ён будзе разгледжаны на чарговым пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета", — паведамляе прэс-служба ЕЭК.

"Прыярытэтнай мэтай макраэканамічнай палітыкі на наступны перыяд з'яўляецца актывізацыя аднаўлення эканамічнага росту і стварэнне базісу для ўстойлівага эканамічнага развіцця дзяржаў-членаў", — падкрэсліла член калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Таццяна Валавая.

Удзельнікі мерапрыемства падкрэслілі значнасць распрацоўкі камісіяй механізму фарміравання прагнозаў узаемнага гандлю дзяржаў — членаў ЕАЭС. Гэты інструмент будзе выкарыстаны краінамі ЕАЭС для вызначэння перспектыў развіцця ўнутранага рынку саюза. "Члены кансультатыўнага камітэта падкрэслілі неабходнасць выпрацоўкі ўзгодненых падыходаў да выкарыстання паказчыка структурнага балансу бюджэту і ўдасканалення бюджэтных правілаў краін саюза, важнасць прымянення сістэмы ацэнкі інклюзіўнасці эканамічнага росту дзяржаў-членаў, а таксама арганізацыі супрацоўніцтва паміж ЕЭК і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця", — удакладнілі ў прэс-службе.

Прадстаўнікі дзяржаў-членаў былі праінфармаваныя пра вынікі маніторынгу макраэканамічных паказчыкаў, якія вызначаюць ўстойлівасць эканамічнага развіцця, за 2017 год.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239