Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/06/950839_548102/
Дата раздрукоўкі: 30.05.2020 02:06
06.04.2018 14:14 Эканоміка, Фінансы

Курс долара ЗША не змяніўся, еўра і расійскі рубель патаннелі перад выхаднымі

Мінск, 6 красавіка. 6 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель не змяніўся да долара ЗША, умацаваўся — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0074 рубля (0,31%) і склаў 2,4007 рубля.

Курс долара ЗША застаўся на адзнацы 1,9637 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0150 рубля (0,44%) да 3,3945 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. У пятніцу цэны знізіліся на фоне захавання геапалітычнай напружанасці паміж ЗША і Кітаем. Ф'ючарсы на нафту Brent апусціліся на 0,37% да 68,08 долара за бараль.

У Расіі афіцыйны курс долара, што ўсталёўваецца Цэнтрабанкам, павялічыўся на 25,36 капейкі да 57,8332 рубля, вынікае са звестак Банка Расіі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239