Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/08/950882_548712/
Дата раздрукоўкі: 04.08.2021 21:17
08.04.2018 16:01 Эканоміка

Беларуская дэлегацыя возьме ўдзел у пасяджэнні Міждзяржсавета па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах ва Улан-Удэ

Мінск, 8 красавіка. Беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандра Шуміліна возьме ўдзел у 22-м пасяджэнні Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах (МСНТІ), паведаміла БелаПАН прэс-служба ДКНТ.

Пасяджэнне пройдзе 10—11 красавіка ва Улан-Удэ (Бурація, Расія). У праграме 12 пытанняў, якія тычацца рэалізацыі міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД і комплексу мерапрыемстваў на 2017—2020 гады, выканання пілотных праектаў, а таксама канцэпцыі Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД на 2021—2030 гады.

У пасяджэнні возьмуць удзел прадстаўнікі дзяржаў — удзельніц праграмы, Выканаўчага камітэта СНД, Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук і інш.

Міждзяржаўны савет па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах створаны 20 лістапада 2009 года рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў СНД. У яго функцыі ўваходзяць каардынацыя навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі ў цэлым і яе асобных кампанентаў, фармаванне ў дзяржавах фінансава-эканамічных механізмаў падтрымкі сумесных праграм і праектаў у гэтай сферы. МСНТІ з'яўляецца назіральным саветам міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД да 2020 года. Асноўныя мэты і задачы праграмы: аб'яднанне інтэлектуальнага, навукова-тэхналагічнага, вытворчага і фінансавага патэнцыялаў краін СНД.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239