Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/09/951138_501026/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 07:30
09.04.2018 14:19 Эканоміка

ДКНТ падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з Федэральным агенцтвам навуковых арганізацый РФ

Мінск, 9 красавіка. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі (ДКНТ) і Федэральнае агенцтва навуковых арганізацый РФ (ФАНА) падпісалі 9 красавіка ў Маскве пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі БелаПАН у прэс-службе ДКНТ.

Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі беларускага і расійскага ведамстваў — Аляксандр Шумілін і Міхаіл Кацюкоў.

Пагадненне прадугледжвае "развіццё супрацоўніцтва навуковых арганізацый і садзейнічанне навуковым калектывам па ключавых напрамках беларуска-расійскага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў межах рэалізацыі праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскага эканамічнага саюза".

Акрамя таго, ДКНТ і ФАНА плануюць абменьвацца інфармацыяй аб навукова-тэхнічных дасягненнях і выніках, а таксама праводзіць сумесныя навуковыя мерапрыемствы (семінары, канферэнцыі, круглыя сталы) для ўстанаўлення прамых сувязяў паміж навуковымі арганізацыямі Беларусі і Расіі.

ФАНА — федэральны орган выканаўчай улады, які ажыццяўляе функцыі нарматыўна-прававога рэгулявання і аказання дзяржаўных паслуг у сферы арганізацыі дзейнасці, што ажыццяўляецца падведамнымі арганізацыямі, у тым ліку ў галіне навукі, адукацыі, аховы здароўя і аграпрамысловага комплексу, а таксама кіравання федэральнай маёмасцю падведамных арганізацый.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239