Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/09/951179_12345/
Дата раздрукоўкі: 06.08.2020 09:51
09.04.2018 16:25 Эканоміка, Фінансы

Сусветны банк: Прадукцыйнасць працы ў прыватным сектары на 40% вышэйшая, чым у дзяржсектары

Мінск, 9 красавіка. У прыватным сектары Беларусі прадукцыйнасць працы нашмат вышэйшая, чым у дзяржаўным, і гэты разрыў павялічваецца, заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер на прэс-канферэнцыі ў Мінску 9 красавіка, адказваючы на пытанні БелаПАН.
"Што тычыцца беларускіх дзяржпрадпрыемстваў, наш аналіз паказвае, што прадукцыйнасць ў прыватным сектары на 40% вышэйшая, чым у дзяржаўным. Больш за тое, прадукцыйнасць працы ў прыватным сектары расце ў чатыры разы хутчэй, чым у дзяржсектары", — адзначыў Крэмер.

Таму, працягнуў ён, важна, каб рэсурсы пераразмяркоўвалі на карысць прыватнага сектара, які генеруе больш высокі рост прадукцыйнасці працы.

"Калі Беларусь зможа дапусціць, каб прыватны сектар атрымліваў больш рэсурсаў, гэта пойдзе толькі на карысць усяму насельніцтву, дабрабыт якога ў выніку такога пераразмеркавання вырасце", — сказаў Крэмер.

Адказваючы на дадатковае пытанне БелаПАН, кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка звярнуў увагу, што ў развітых краінах доля дзяржсектара істотна меншая, чым у Беларусі.

"У Беларусі больш за палову эканамічна актыўнага насельніцтва працаўладкаваная ў дзяржаўным сектары. У большасці еўрапейскіх краін гэтая доля складае каля 20-25%, гэта значыць, тут сітуацыя істотна адрозніваецца ў параўнанні з іншымі краінамі свету", — канстатаваў Крэмер.

У гэтых варунках, выказаў меркаванне ён, ад сітуацыі, якая будзе складвацца ў дзяржсектары, шмат у чым будуць залежаць тэмпы развіцця беларускай эканомікі.

"Мы не ведаем, што чакае ў будучыні дзяржсектар, але мы мяркуем, што ад гэтых працэсаў будзе залежаць развіццё ўсёй краіны", — выказаў упэўненасць Алекс Крэмер.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239