13.04.2018 10:44 Палітыка, Грамадства
Віцебскі актывіст Барыс Хамайда аштрафаваны на адну базавую велічыню за віншаванне грамадзян з Днём Волі
Мінск, 13 красавіка. Віцебскі грамадскі актывіст 70-гадовы Барыс Хамайда аштрафаваны на адну базавую велічыню (24,5 рубля) за віншаванне грамадзян з Днём Волі.
Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, адміністрацыйную справу ў дачыненні да яго на падставе артыкула 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) 12 красавіка разглядзеў суд Чыгуначнага раёна Віцебска.
Падставай для складання пратакола супрацоўнікамі міліцыі стала віншаванне жыхароў абласнога цэнтра з надыходам 100-годдзя абвяшчэння БНР, якое актывіст арганізаваў на сваім балконе 23 сакавіка — ён вывесіў некалькі расцяжак з лозунгамі і віншавальнымі фразамі.
"Барыс Хамайда пачынаючы з 1997 года практычна кожны дзень распаўсюджвае ў цэнтры Віцебска незалежныя газеты, улёткі, нацыянальную сімволіку. Яго неаднаразова затрымлівалі і каралі ў адміністрацыйным парадку за ўдзел у несанкцыянаваных пікетах і проста па надуманых падставах. Дарэчы, Барыс Хамайда з'яўляецца ганаровым членам праваабарончага цэнтра "Вясна", — адзначаюць праваабаронцы.