Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/13/951961_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.07.2018 06:23
13.04.2018 17:18 Эканоміка, Грамадства

У Беларусі ў сёмы раз з пачатку года павышаюцца цэны на бензін

Мінск, 13 красавіка. Канцэрн "Белнафтахім" зноў змяняе кошт аўтамабільнага паліва. З 14 красавіка на аўтазаправачных станцыях Беларусі рознічныя цэны на дызельнае паліва зніжаюцца на 1 капейку, на аўтамабільны бензін — павялічваюцца на 1 капейку.
Як паведамляе канцэрн, кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 27 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 35 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 56 капеек, дызельнага паліва — 1 рубель 36 капеек.

Цяперашняе падаражанне бензіну стане сёмым з пачатку года, у сакавіку цэны павышаліся чатыры разы. Першае адбылося 8 лютага, калі кошт паліва вырас на 2 капейкі, 10, 15, 24 і 30 сакавіка і 4 красавіка кошт паліва павышаўся на 1 капейку.

Раней крыніца ў нафтахімічнай галіне заявіла, што на працягу бліжэйшых месяцаў плануецца павысіць беларускія цэны на аўтамабільнае паліва да ўзроўню цэн на прыгранічных запраўках у Расіі. Меркавалася, што цяперашні этап павышэння ўнутраных цэн на паліва працягнецца да мая.

Як адзначалі спецыялісты, рашэнне аб паэтапным павышэнні цэн на паліва абумоўленае стратнай дзейнасцю нафтаперапрацоўчых заводаў. У пачатку бягучага года страты ад рэалізацыі паліва на ўнутраным рынку прыкладна ў два разы перавышалі прыбытак заводаў ад рэалізацыі прадукцыі на экспарт.

У 2017 годзе цана на паліва павялічвалася сем разоў, а да гэтага больш за два гады (пасля 13 студзеня 2015 года) не змянялася.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН