Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/15/952174_12345/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 00:24
15.04.2018 15:56 Грамадства

Начальнік Кастрычніцкага РАУС, якога СМІ злавілі на п`яным дэбошы, афіцыйна знаходзіцца на бальнічным

Гомель, 15 красавіка. Начальнік Акцябрскага РАУС, якога СМІ злавілі на п`яным дэбошы, афіцыйна знаходзіцца на бальнічным.

Пра тое, што начальнік Акцябрскага РАУС (Гомельская вобласць) Генадзь Маджара трапіў у непрыемнасці, знаходзячыся на вучобе па павышэнні кваліфікацыі ў Мінску, паведамілі 15 красавіка некаторыя інтэрнэт-рэсурсы.

Паводле інфармацыі "Беларускага партызана", у адным са сталічных кафэ міліцэйскі начальнік злоўжыў алкаголем і яго паводзіны вымусілі персанал выклікаць нарад міліцыі. "Супрацоўнікі дэпартамента аховы даставілі буяна ў выцвярэзнік. Там і высветлілася, што затрыманы мужчына ў цывільным адзенні — іх калега", — піша рэсурс.

У прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама БелаПАН заявілі, што ў цяперашні час Генадзь Маджара знаходзіцца на бальнічным - абавязкі начальніка Кастрычніцкага РАУС часова выконвае яго намеснік Сяргей Вараб`ёў. На мінулым тыдні ў Кастрычніцкім РАУС БелаПАН паведамлялі, што начальнік знаходзіцца на вучобе ў Мінску і калі вернецца - невядома.

Маджара ўзначаліў Кастрычніцкі РАУС у пачатку 2018 года. Да гэтага ён доўгі час працаваў у Лоеўскім РАУС, апошнім часам — на пасадзе намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў. Яму 41 год, жанаты, двое дзяцей.
Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН