Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/16/952186_215487/
Дата раздрукоўкі: 20.10.2018 07:41
16.04.2018 11:55 Спорт

На 98-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі трэнер Міхаіл Цэйцін

Мінск, 16 красавіка. На 98-м годзе жыцця памёр майстар спорту па акрабатыцы, заслужаны трэнер СССР і Беларусі, суддзя міжнароднай катэгорыі Міхаіл Цэйцін.

Развітанне з Цэйціным адбудзецца 16 красавіка ў рытуальнай зале крэматорыя Паўночных могілак Мінска, пачатак у 14.00, паведаміла прэс-служба Міністэрства спорту і турызму.

Міхаіл Цэйцін ваяваў падчас фінскай кампаніі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 года выкладаў у Інстытуце фізкультуры (цяпер Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры). У 1970-м стаў дацэнтам. Аўтар методыкі ўмацавання вестыбулярнага апарата для касманаўтаў. Працаваў з футбалістамі мінскага "Дынама", у тым ліку ў іх "залатым" сезоне 1982 года.

Быў рэжысёрам многіх спартыўна-тэатралізаваных свят у Мінску, Маскве, Казані і Улан-Батары (Манголія). "Да апошняга дня выкладаў на кафедры гімнастыкі БДУФК", — адзначаецца ў некралогу.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН