Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/16/952209_987563/
Дата раздрукоўкі: 21.04.2018 05:15
16.04.2018 13:20 Спорт

Сабаленка ўпершыню ўвайшла ў топ-50 адзіночнага рэйтынгу ВТА

Мінск, 16 красавіка. Арына Сабаленка ўпершыню ўвайшла ў топ-50 адзіночнага рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (ВТА).

З 16 красавіка 19-гадовая беларуская спартсменка займае 47-е месца, падняўшыся на 14 радкоў дзякуючы таму, што трапіла ў фінал турніру ў Лугана (Швейцарыя).

У парным разрадзе яна перамясцілася са 148-й на 108-ю пазіцыю, што таксама з'яўляецца найвышэйшым дасягненнем у кар'еры.

Аднагодка Сабаленкі Вера Лапко, якая гуляла з ёй у фінале парнага разраду на турніры ў Лугана і дайшла да паўфіналу ў адзіночцы, таксама абнавіла асабістыя дасягненні ў рэйтынгах: 111-я — у адзіночным (паднялася на 19 месцаў) і 84-я — у парным (на 24).

Аляксандра Сасновіч пакінула топ-50, апусціўшыся з 49-й на 56-ю пазіцыю. Вікторыя Азаранка перамясцілася з 93-га на 95-ты радок.

У мужчынскім парным рэйтынгу АТП Максім Мірны, які разам з аўстрыйцам Філіпам Освальдам выйграў турнір у Х'юстане (ЗША), падняўся з 39-га на 37-е месца (найлепшы рэйтынг пасля 25 лютага). Яго партнёр цяпер 40-вы (быў 49-ты).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН