Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/17/952244_952245/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 19:18
17.04.2018 14:33 Палітыка, Грамадства

МУС Расіі прапанавала прымаць беларусаў і ўкраінцаў у расійскае грамадзянства без праходжання камісіі на веданне рускай мовы

Мінск, 17 красавіка. Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі выступіла з ініцыятывай вызваліць грамадзян Беларусі і Украіны ад праходжання камісіі на веданне рускай мовы пры прыёме ў расійскае грамадзянства. Пра гэта 17 красавіка на пасяджэнні Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека заявіла кіраўнік галоўнага ўпраўлення па пытаннях міграцыі МУС РФ Вольга Кірылава.

"Нарадзілася прапанова вызваліць грамадзян Украіны і Беларусі ад праходжання камісіі на пацвярджэнне ведання рускай мовы. Лічым, што гэта ініцыятыва (у нас яна ўжо аформлена ў выглядзе законапраекта) <...> будзе рухацца", — цытуе расійскую чыноўніцу ТАСС.

Кірылава таксама выказалася за вяртанне практыкі выдачы віду на жыхарства на працяглы тэрмін. "У старыя часы від на жыхарства быў дакументам, з якім можна было пражыць усё жыццё. Цяпер мы выдаем від на жыхарства на пяць гадоў і без права працягу. Мы лічым, што павінны выдаваць на пяць гадоў і з такой колькасцю, якая трэба, а, можа быць, з пэўнага ўзросту зрабіць і бестэрміновым", — адзначыла яна.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239