Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/23/953024_953025/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2020 01:08
23.04.2018 13:54 Эканоміка, Грамадства

У ЕАЭС распрацаваны меры па стымуляванні вытворчасці і выкарыстання электрамабіляў

Мінск, 23 красавіка. У Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) распрацаваны мерапрыемствы для стымулявання вытворчасці і выкарыстання электрамабіляў на 2018—2020 гады. Як паведамляе прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі, праект адпаведнага плана мерапрыемстваў ухвалены кансультатыўным камітэтам па прамысловасці ЕЭК.

Стымуляваць вытворчасць электрамабіляў у Еўразійскім саюзе прапаноўваецца з дапамогай фарміравання еўразійскага пераліку камплектуючых колавых транспартных сродкаў з электрычнымі рухавікамі, іх базавых кампанентаў і аб'ектаў зараднай і сэрвіснай інфраструктуры, якія не вырабляюцца ў ЕАЭС, зніжэння ставак увазных мытных пошлін на імпартныя камплектуючыя, прызначаныя для вытворчасці машын з электрарухавікамі, а таксама арганізацыі кааперацыйнай вытворчасці электрамабіляў. Сярод магчымых мер па стымуляванні выкарыстання электрамабіляў — вызваленне ўладальнікаў колавых транспартных сродкаў з электрычнымі рухавікамі ад выплаты транспартнага падатку, прадастаўленне ім бясплатных парковачных месцаў, абсталяваных зараднымі прыладамі. Праект плана накіраваны на працяг працы па стымуляванні вытворчасці і выкарыстання электратранспарту пасля заканчэння тэрміну дзеяння аналагічнага плана на 2015—2017 гады, які быў выкананы ў рамках нацыянальных прыярытэтаў развіцця галіны.

У 2017 годзе ў Беларусі і Арменіі прадстаўлены першыя прататыпы электрамабіля ўласнай распрацоўкі. У Расіі ўведзеныя змены ў правілы дарожнага руху, якія тычацца электратранспарту.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239