Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/24/953154_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2020 02:19
24.04.2018 09:43 Эканоміка, Фінансы

Нацбанк і МАРГ заключылі пагадненне аб узаемадзеянні з мэтай забеспячэння нізкай інфляцыі

Мінск, 24 красавіка. Нацыянальны банк і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю заключылі пагадненне аб інфармацыйным узаемадзеянні з мэтай паляпшэння каардынацыі рашэнняў, якія прымаюцца двума ведамствамі, для забеспячэння нізкай інфляцыі.

Як зазначае ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, у апошнія гады ў Беларусі адбылося запаволенне інфляцыйных працэсаў. Інфляцыя перайшла ў вобласць адназначных велічыняў і цяпер знаходзіцца паблізу 5%.

Разам з тым "ва ўмовах правядзення ўзважанай манетарнай палітыкі павышаецца значнасць структурных фактараў, якія аказваюць уплыў на ўзровень і дынаміку змены цэн". Сярод іх — ступень развіцця канкурэнцыі як у цэлым у эканоміцы, так і на асобных таварных рынках, а таксама цэнавая палітыка арганізацый, якія займаюць дамінуючае становішча на рынку, звяртаюць увагу ў Нацбанку.

"Своечасовае выяўленне цэнавых дыспрапорцый на спажывецкім рынку і ўдасканаленне палітыкі адміністрацыйнага цэнавага рэгулявання будуць спрыяць больш дакладнай наладзе інструментаў грашова-крэдытнай палітыкі. Узаемадзеянне Нацыянальнага банка і МАРГ у межах пагаднення, якое прадугледжвае адкрыты абмен інфармацыяй паміж двума ведамствамі, забяспечыць узгодненасць грашова-крэдытнай і цэнавай палітыкі у частцы далейшай стабілізацыі інфляцыйных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь", — гаворыцца ў паведамленні.

Інфляцыя ў Беларусі за тры месяцы з пачатку года склала 2,5%. Па росце спажывецкіх цэнаў на тэрыторыі былога СССР Беларусь заняла трэцяе месца ў першым квартале 2018 года. Паводле асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год спажывецкія цэны павінны павялічыцца не больш чым на 6%.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239