Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/25/953600_587469/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 03:38
25.04.2018 22:07 Эканоміка, Грамадства

Згодна з крытэрыямі МАП, у першым квартале колькасць беспрацоўных у Беларусі склала 260,6 тысячы

Мінск, 25 красавіка. Узровень фактычнага беспрацоўя ў Беларусі ў першым квартале 2018 года склаў 5,1%, сведчаць звесткі Белстата паводле вынікаў выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак згодна з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).

Колькасць беспрацоўных, што класіфікуюцца ў адпаведнасці з крытэрыямі арганізацыі, у першым квартале склала 260,6 тысячы. Гэтыя людзі не мелі працы, але актыўна яе шукалі — у адпаведнасці з метадалогіяй МАП яны класіфікуюцца як беспрацоўныя.

Пры гэтым паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на канец сакавіка ў Беларусі было 22,9 тысячы зарэгістраваных беспрацоўных. Гэта на 47,2% менш, чым на аналагічную дату 2017 года (43,4 тыс.).

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец сакавіка склаў 0,5% ад колькасці працоўнай сілы (на канец сакавіка 2017 года — 1%).
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239