Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/28/954065_123456/
Дата раздрукоўкі: 21.03.2019 19:18
28.04.2018 19:55 Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка даручыў навесці парадак у Петрыкаве

Мінск, 28 красавіка. У ходзе сённяшняй нарады з кіраўніцтвам Жыткавіцкага райвыканкама і прадпрыемстваў раёна прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падняў пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця суседняга Петрыкаўскага раёна.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка даручыў за год добраўпарадкаваць і навесці парадак у райцэнтры па аналогіі з Жыткавічамі: "Прывядзіце Петрыкаў ў парадак на працягу гэтага і наступнага года, каб дзесьці да лета, калі я сюды прыеду, мне вось так паказалі Петрыкаў, як сёння добраўпарадкавалі Жыткавічы. Толькі рабіце па-гаспадарску".

Падрабязна была абмеркавана сітуацыя ў эканоміцы раёна, у тым ліку будаўніцтва Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната. Кіраўніку дзяржавы паведамілі, што першую чаргу прадпрыемства плануецца запусціць у снежні 2019 года, а ўжо да 2021 года ГАК павінен выйсці на праектную магутнасць.

Лукашэнка падкрэсліў важнасць для раёна будаўніцтва гэтага прадпрыемства, якое стане трэцім падобным аб'ектам у краіне пасля Салігорска і Любані. Ён адзначыў, што камбінат павінен стаць важнай крыніцай падатковых паступленняў у мясцовы бюджэт. "Я хачу пабудаваць у Петрыкаве гэты вузел, прыпадняць у прамысловых адносінах. Калі пачне працаваць гэты камбінат, для Петрыкава і Жыткавічаў гэта вялікая справа", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт даў даручэнні і адносна развіцця жыллёвага будаўніцтва. "Трэба будаваць жыллё, каб быў прыток людзей і з боку. Будзе кватэра, людзі з задавальненнем сюды прыедуць жыць. Гэта трэба даручыць салігорцам — камбінату, каб яны планавалі Петрыкаў, як Салігорск. Няхай ён не будзе такі велізарны, як Салігорск, але будаваць трэба самым сучасным чынам, — адзначыў Лукашэнка. — Не трэба высотак па 11 паверхаў. Трэба спраектаваць мікрараён — прыгожы і каб ён быў ўвязаны з цяперашнім Петрыкавым. Будзе жыллё, людзі прыедуць".

"У гэтым годзе 5-6% мы павінны па краіне мець інфляцыю. У наступным — 4-5%. Мы павінны выйсці на 3-4%. Не трэба 1,5%, як у Еўропе або ў Амерыцы. Таму што інфляцыя — гэта таксама чыясьці заработная плата. І мы яшчэ не настолькі сёння намацалі рынкавых чынам тую цану, пры якой будзе рэнтабельнай тая ці іншая прадукцыя. Таму няхай будзе 3-4% да канца пяцігодкі", — заявіў прэзідэнт.

Лукашэнка звярнуў увагу на важнасць канкурэнцыі ў гандлі, каб не было манапалізму. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў яго няма палітыкі кланавасці, усе павінны працаваць па зразумелых правілах і ў роўных умовах.

Гаворачы ў цэлым аб ролі органаў мясцовай улады і кіраўніках прадпрыемстваў, прэзідэнт заклікаў іх да працягу карпатлівай працы па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны і забеспячэнні годных умоў для жыцця і працы грамадзян.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН