Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/28/954067_123456/
Дата раздрукоўкі: 01.11.2020 01:30
28.04.2018 20:06 Эканоміка

Генпракуратура Беларусі правярае дзейнасць ПАО "Мотар Січ" у Оршы

Мінск, 28 красавіка. Упраўленне Генеральнай пракуратуры Беларусі па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю правярае законнасць дзеянняў асноўных акцыянераў ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод", асабліва ўкраінскага інвестара АТ "Мотар Січ", якія прывялі да негатыўных наступстваў у фінансава-гаспадарчай рабоце прадпрыемства.

Як паведамляюць у Генпракуратуры Беларусі, аналізуюцца прычыны невыканання АТ "Мотар Січ" інвестыцыйнага дагавора, згодна з якім з 2012 года па 2016-ы планавалася ўкласці ў рэканструкцыю і мадэрнізацыю вытворчых магутнасцяў аршанскага прадпрыемства не менш за 12 млн долараў, павялічыць іх загрузку, ажыццявіць рамонт і добраўпарадкаванне аб'ектаў сацыяльнай сферы завода і гарадскога пасёлка Балбасава.

Паводле інфармацыі Генпракуратуры, праводзяцца праверачныя мерапрыемствы, падчас якіх на заводзе забраны для вывучэння адпаведныя дакументы, атрыманы тлумачэння службовых асоб, у тым ліку дырэктара прадстаўніцтва АТ "Мотар Січ" у Беларусі.

"Сабраныя матэрыялы дазваляюць казаць пра сур'ёзныя парушэнні заканадаўства з боку былога кіраўніцтва завода, прызначанага украінскім акцыянерам, і службовых асоб АТ "Мотар Січ", — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры. — Дадзеныя парушэнні прывялі да зрыву шэрагу кантрактаў, заключаных з замежнымі прадпрыемствамі, а таксама беларускім заказчыкам, што фінансуюцца з бюджэту. Выклікае сумненне кошт пастаўленых на завод матэрыяльных актываў, а таксама абгрунтаванасць іх аднясення да інвестыцый".

Па выніках пракурорскай праверкі будзе дадзена прававая ацэнка выяўленым парушэнням, вырашана пытанне аб прыцягненні вінаватых да ўстаноўленай законам адказнасці.
Вячаслаў Будкевіч, БелПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239