Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/29/953985_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:07
29.04.2018 17:38 Эканоміка

Колькасць звольненых работнікаў у Беларусі ў сакавіку перавысіла колькасць прынятых на працу амаль на 5 тысяч

Мінск, 29 красавіка. Колькасць звольненых работнікаў у сакавіку перавысіла колькасць прынятых на працу амаль на 5 тысяч. Паводле звестак Белстата, звольнена было 50.094 чалавекі, прынята — 45.135.

Такая тэндэнцыя назіраецца ўжо некалькі месяцаў за выключэннем лютага. Так, у лістападзе мінулага года суадносіны прынятых да звольненых складалі 88,3%, у снежні — 91,3%, у студзені 2018 года — 95,6%. І толькі ў лютым колькасць прынятых перавысіла колькасць звольненых на 2,9%.

У сакавіку больш за ўсё звольненых работнікаў было ў сферы прамысловасці — 10.635 (у тым ліку ў апрацоўчай — 8.745). Далей ідуць аптовы і рознічны гандаль (8.361), сельская, лясная і рыбная гаспадарка (7.324), будаўніцтва (5.068), адукацыя (4.652), ахова здароўя і сацыяльныя паслугі (3.912), транспарт (2.610), сфера творчасці, спорту, забавы і адпачынку (1.531), энергетыка (1.368), адміністрацыя (1.154), гасцінічныя паслугі (961), інфармацыя і сувязь (912), навука (852).

За 2017 год было звольнена 694.306 чалавек, прынята на працу — 656.193. Перавышэнне звольненых над прынятымі склала 38.113.

Узровень афіцыйнага беспрацоўя ў Беларусі на канец сакавіка 2018 года склаў 0,5%. Аднак, паводле дадных Белстата, разлічаных па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы, фактычнае беспрацоўе складае 5,1%, або 260,6 тысячы. Гэтыя людзі не мелі працы, але актыўна яе шукалі — у адпаведнасці з міжнароднай метадалогіяй яны класіфікуюцца як беспрацоўныя.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН