Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/30/953892_953893/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 01:00
30.04.2018 15:38 Грамадства, Эканоміка

Памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій у Беларусі вырастуць 1 мая

Мінск, 30 красавіка. У сувязі з павелічэннем 1 мая 2018 года памераў бюджэту пражытачнага мінімуму ў Беларусі павялічацца і мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі.

Таксама павялічацца даплаты пенсіянерам 75 гадоў і больш, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, надбаўкі да пенсій і павышэнні пенсій асобных катэгорый пенсіянераў, дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Мінімальны памер пенсіі па ўзросце, якая прызначаецца асобам, што маюць стаж 25 і 20 гадоў у мужчын і жанчын адпаведна, з улікам даплаты ў 20% сярэдняй заработнай платы для вылічэння пенсій складзе 191,03 рубля (51,65 — мінімальны памер, 139,38 — даплата).

Сацыяльныя пенсіі, якія прызначаюцца пры неатрыманні працоўнай пенсіі, складуць: інвалідам І групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства,  227,24 рубля; інвалідам з дзяцінства ІІ групы — 196,25; інвалідам ІІ групы, дзецям у выпадку страты карміцеля — 175,59; інвалідам ІІІ групы — 154,94; асобам, старэйшым за агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост, — 103,29. Дзецям-інвалідам да 18 гадоў пры першай ступені страты здароўя сацыяльная пенсія складзе 165,26 рубля; другой — 175,59; трэцяй — 196,25; чацвёртай — 227,24 рубля.

Даплаты да пенсій пенсіянерам, якія не працуюць і дасягнулі 75 гадоў, складуць 38,73 рубля; 80 гадоў — 51,65. Надбаўкі да пенсій інвалідам І групы складуць 51,65 рубля; пенсіянерам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, — 25,82.

Таксама 1 мая будуць павышаны пенсіі шэрагу катэгорый грамадзян, у тым ліку ўзнагароджаным ордэнамі Айчыны і Славы трох ступеняў; інвалідам вайны; ваеннаслужачым, якiя праходзiлi службу ў складзе дзейнай арміі альбо якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку; асобам з ліку вольнанаёмнага складу, якія праходзілі службу або працавалі ў складзе дзейнай арміі; асобам, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943—1945 гадах; асобам, якія працавалі ў перыяд блакады Ленінграда на прадпрыемствах, ва ўстановах і ў арганізацыях горада, і асобам, узнагароджаным знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда"; былым вязням фашысцкіх канцлагераў (гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання ў перыяд вайны), калі яны не здзейснілі ў гэты перыяд злачынстваў супраць Радзімы, і іншым.

Дапамога па доглядзе за інвалідам І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, складзе: пры ажыццяўленнi догляду адной асобы — 206,58; пры ажыццяўленні догляду дзвюх і больш асоб — 247,90 рубля.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН