Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/30/953894_953895/
Дата раздрукоўкі: 20.03.2019 03:58
30.04.2018 17:25 Грамадства, Эканоміка

Памеры дапамог на дзяцей павышаюцца ў Беларусі

Мінск, 30 красавіка. У сувязі з павелічэннем 1 мая памераў бюджэту пражытачнага мінімуму павялічваюцца і памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Так, дапамога (аднаразовая) у сувязі з нараджэннем дзіцяці складзе: пры нараджэнні першага дзіцяці — 2.065,8 рубля, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 2.892,12 рубля.

Дапамога (аднаразовая) жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе 206,58 рубля.

Дапамога (штомесячная) сем'ям на дзяцей ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў складзе 103,29 рубля.

Павышаны штомесячныя дапамогі на дзяцей, якім больш за тры гады, з асобных катэгорый сем'яў, прадугледжаных заканадаўствам. Так, на дзяцей, якім больш за тры гады, што выхоўваюцца ў такіх сем'ях (акрамя дзіцяці-інваліда), дапамогі павышаны да 103 рублёў, на дзіця-інваліда, якому больш за тры гады, — да 144,61 рубля.

Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда да 18 гадоў складзе: з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці трох гадоў — 206,58 рубля; з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці трох гадоў — 247,90 рубля.

Дапамога (штомесячная) на дзяцей да 18 гадоў, інфікаваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, вызначана ў памеры 144,61 рубля.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН