Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/04/30/953899_953900/
Дата раздрукоўкі: 08.12.2019 06:44
30.04.2018 15:17 Эканоміка

Беларусь 1 мая павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Мінск, 30 красавіка. Беларусь 1 мая павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавiка 2018 года № 325.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана са 111,4 да 118,5 долара за тону. Пошліна на прамагонны бензін павышаная з 61,2 да 65,1 долара за тону, на таварныя бензіны — з 33,4 да 35,5 долара за тону.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе 35,5 долара за тону (была 33,4). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, былі зніжаны 1 красавіка.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН