Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/05/04/954683_809071/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:26
04.05.2018 13:33 Палітыка

У Мінску праходзіць пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны

Мінск, 4 мая. У Мінску пачалася сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміла ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы. Перамовы ў комплексе "Дыпсэрвіс-хол" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Сустрэчы папярэднічалі перамовы падгруп кантактнай групы: па эканамічных, палітычных, гуманітарных і пытаннях бяспекі.

Папярэдні раўнд перамоў адбыўся 18 красавіка. Паводле яго вынікаў спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што на сустрэчы была пацверджаная прыхільнасць выкананню рэжыму спынення агню на Данбасе — так званаму велікоднаму перамір'ю, абвешчанаму 30 сакавіка.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН