Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/05/08/955168_123698/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 16:08
08.05.2018 17:36 Грамадства

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці дырэктара "Бабруйскмалака"

Мінск, 8 мая. Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці дырэктара вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Бабруйскмалако", паведаміла ў "Фэйсбуку" афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Паводле яе слоў, цела кіраўніка было выяўленае 8 мая ў дапаможным памяшканні прадпрыемства. На месцы працуе следча-аператыўная група, якая праводзіць агляд месца здарэння, апытвае супрацоўнікаў прадпрыемства, сваякоў загінулай, высвятляе матывы здарэння.

Для ўстанаўлення абставінаў смерці прызначаныя экспертызы.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, дырэктар была знойдзеная ў памяшканні завода ў пятлі.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН