Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/05/14/955875_550012/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 03:17
14.05.2018 17:43 Грамадства, Эканоміка

Лукашэнка падпісаў указ, які ўстанаўлівае наяўнасць элементаў вулічна-дарожнай сеткі не толькі ў населеных пунктах, але і ў індустрыяльным парку

Мінск, 14 мая. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які карэктуе пытанні вядзення адраснай сістэмы, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Дакумент уносіць змены ва ўказ № 160 "Аб адраснай сістэме" ад 9 красавіка 2012 года з улікам практыкі прымянення, а таксама прыводзіць яго ў адпаведнасць з заканадаўчымі актамі па пытаннях дзейнасці кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень".

У прыватнасці канкрэтызуюцца паўнамоцтвы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ў галіне вядзення адраснай сістэмы, а таксама замацоўваецца прававы статус рэестра найменняў вуліц і дарог (гэты рэестр вызначаны як складовая частка рэестра адрасоў Беларусі).

"У 2017 годзе індустрыяльны парк "Вялікі камень" стаў тэрытарыяльнай адзінкай Беларусі, яго адміністрацыя атрымала права прысвойваць назвы элементам вулічна-дарожнай сеткі на тэрыторыі парку. У гэтай сувязі указам устанаўліваецца наяўнасць элементаў вулічна-дарожнай сеткі не толькі ў населеных пунктах, але і ў індустрыяльным парку", — адзначылі ў прэс-службе.

Указ рэгламентуе пытанні змены адрасоў аб'ектаў нерухомай маёмасці, пабудаваных на гэтай тэрыторыі. Акрамя таго, для выканання ўскладзеных заканадаўствам функцый па прысваенні найменняў элементам вулічна-дарожнай сеткі прадугледжваецца магчымасць давання адміністрацыі індустрыяльнага парку "Вялікі камень" інфармацыі пра адрасы шляхам дыстанцыйнага доступу да рэестра адрасоў Беларусі.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк пачалі ствараць у 2012 годзе на падставе міжурадавага пагаднення паміж КНР і Беларуссю. Ён уяўляе сабой тэрыторыю плошчай 91,5 кв. км з асаблівым прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу, будуецца за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя напрамкі развіцця: электроніка, біямедыцына, тонкая хімія, машынабудаванне, новыя матэрыялы. Запланаваныя рынкі — краіны СНД і Еўрапейскага саюза.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239