Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/05/14/955893_955894/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 03:05
14.05.2018 16:32 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка: Паміж Беларуссю і Малдовай назбіраліся пытанні, якія неабходна вырашаць

Мінск, 14 мая. Нягледзячы на нядаўнюю сустрэчу прэзідэнтаў Беларусі і Малдовы ў Кішынёве, паміж краінамі ўжо паспелі назбірацца пытанні, якія неабходна вырашаць. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў Сочы 14 мая на сустрэчы з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам у рамках мерапрыемстваў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

"Таму мы сустракаемся. Думаю, абмяркуем усе праблемы і пытанні, якія могуць быць толькі ў нас у адносінах. Хоць праблем, быццам бы, такіх няма", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

"Мы ўважліва назіраем за развіццём падзей у Малдове, дакладна так, як і вы, — у Беларусі. Я гатовы абмяняцца думкамі на гэты конт", — дадаў ён.

У сваю чаргу Дадон падзякаваў Лукашэнку за афіцыйны візіт у Малдову. Ён расказаў, што трактары, падораныя беларускім бокам, дастаўлены ў рэгіёны, якія маюць у іх патрэбу, а сумесна пасаджаная прэзідэнтамі кукуруза ўжо ўзышла.

"Мы з задавальненнем адзначаем рост гандлю. Вядома, мы павінны зрабіць усё магчымае, каб вярнуцца да ўзроўню, які быў у нас некалькі гадоў таму. Тая дынаміка, якую мы назіраем, дае вельмі добры сігнал, што і ў гэтым годзе працягнем рост гандлю паміж нашымі краінамі", — сказаў малдаўскі прэзідэнт.

Дадон таксама выказаў надзею, што Беларусь падтрымае Малдову пры разглядзе на саміце ЕАЭС прадастаўлення ёй статусу назіральніка пры саюзе. "Для нас гэта вельмі важна, мы адкрытыя да дыялогу і з Захадам, і з Усходам", — заявіў ён.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239