Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/05/14/955921_955922/
Дата раздрукоўкі: 19.12.2018 14:23
14.05.2018 17:07 Палітыка, Грамадства

Гродзенскі журналіст Павел Мажэйка аштрафаваны за супрацоўніцтва з "Белсатам" без акрэдытацыі

Мінск, 14 мая. Гродзенскі журналіст Павел Мажэйка аштрафаваны на 35 базавых велічынь (857,5 рубля) за супрацоўніцтва з польскім тэлеканалам "Белсат", які вяшчае на Беларусь, без акрэдытацыі ў Міністэрстве замежных спраў (арт. 22.9 КоАП — незаконны выраб і распаўсюджванне прадукцыі СМІ).

Справу разглядаў суддзя суда Ленінскага раёна Гродна Дзмітрый Бубенчык, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org. У якасці сведкі выступіў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС адміністрацыі раёна Аляксей Вайцешка.

У міліцэйскім пратаколе, складзеным у дачыненні да журналіста, было сказана, што ён "25 сакавіка 2018 года, знаходзячыся ў Каложскім парку горада Гродна, падчас правядзення масавага мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю БНР, не маючы акрэдытацыі журналіста замежнага сродку масавай інфармацыі, браў інтэрв`ю ў прамым эфіры на сайце польскага тэлеканала "Белсат".

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у 2018 годзе журналісты-фрылансары прыцягваліся да адказнасці па арт. 22.9 КоАП 39 разоў, агульная сума штрафаў складае каля 30 тыс. рублёў. У дачыненні да трох журналістаў рашэнні аб штрафах адмененыя судамі вышэйшай інстанцыі. У мінулым годзе было 69 выпадкаў прыцягнення да адказнасці журналістаў па гэтым артыкуле, агульная сума вынесеных ім штрафаў склала каля 53 тыс. рублёў.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН