Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/05/14/955938_955939/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 02:56
14.05.2018 17:51 Палітыка, Эканоміка

У Сочы праходзіць пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

Мінск, 14 мая. У Сочы ў другой палове дня 14 мая праходзіць пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, у якім прымаюць удзел Уладзімір Пуцін (Расія), Аляксандр Лукашэнка (Беларусь), Нурсултан Назарбаеў (Казахстан), Сааранбай Жээнбекаў (Кыргызстан) і Нікал Пашынян (Арменія), паведаміла прэс-служба Крамля.

На парадку дня пытанні супрацоўніцтва ў энергетыцы, лічбавай эканоміцы, медыцыне, экалогіі і прадастаўленне Малдове статусу краіны — назіральніка ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Прэзідэнт гэтай дзяржавы Ігар Дадон таксама прыбыў у Сочы.

Раней адбыліся двухбаковыя сустрэчы лідараў краін — удзельніц саміту.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239