Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/05/16/956250_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:53
16.05.2018 11:59 Палітыка

У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны

Мінск, 16 мая. У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, сустракаюцца падгрупы трохбаковай кантактнай групы. Перамовы ў комплексе "Дыпсэрвіс-хол" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. У другой палове дня тут жа плануецца сустрэча самой кантактнай групы.

Папярэдні раўнд перамоў адбыўся 4 мая. Па яго выніках спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню на Данбасе зноў вырасла. Дыпламат адзначыў, што прынятыя істотныя крокі для аднаўлення мабільнай сувязі ў рэгіёне. Гуманітарная падгрупа, паведаміў ён, працягнула абмеркаванне пытання абмену палоннымі і пошуку зніклых без вестак, аднак "зрухаў, на жаль, няма". Падгрупа па палітычных пытаннях абмяркоўвала моманты, звязаныя з імплементацыяй так званай "формулы Штайнмаера" і амністыяй.

Прадстаўнік АБСЕ таксама падкрэсліў, што пераход на Данбасе ад антытэрарыстычнай арганізацыі да фармату аперацыі аб'яднаных сілаў не азначае адмовы ўкраінскага боку ад мірнага дыпламатычнага ўрэгулявання канфлікту.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН