Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/05/18/956617_12345/
Дата раздрукоўкі: 10.07.2020 08:58
18.05.2018 13:14 Эканоміка, Грамадства

Выкрытая кантрабандная схема паставак калійных угнаенняў у Польшчу

Мінск, 18 мая. Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі выявілі арганізаваную групу, якая займалася незаконнымі перавозкамі ў Польшчу прадукцыі вытворчасці ААТ "Беларуськалій".

Як паведамляе МУС, 46-гадовы ўраджэнец Оршы сумесна з шасцю саўдзельнікамі са студзеня 2010 па красавік 2012 года вывезлі з краіны больш за 12,5 т калійных угнаенняў. Агульны кошт тавару склаў больш як 3,6 млн рублёў.

Угнаенні транспартаваліся па падробленых дакументах, для чаго выкарыстоўваліся рэквізіты падкантрольных фігурантам суб'ектаў гаспадарання на тэрыторыі РФ. Для перапраўкі праз мяжу ў мытныя органы дзяржаў — удзельніц Мытнага саюза Расіі і Беларусі падаваліся загадзя ілжывыя звесткі аб тым, што тавар выраблены расійскімі кампаніямі: ААТ "Уралкалій", ААТ "Сільвініт", ААТ "Новамаскоўская акцыянерная кампанія "Азот".

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі ў дачыненні да семярых членаў арганізаванай групы распачатая крымінальная справа па ч. 4 арт. 228 КК (кантрабанда). Ім выстаўленае абвінавачанне, прымененая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239