Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/05/18/956670_12345/
Дата раздрукоўкі: 10.07.2020 09:09
18.05.2018 13:43 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют перад выхаднымі

Мінск, 18 мая. 18 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0031 рубля (0,13%) і склаў 2,3581 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0022 рубля (0,11%) да 1,9938 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0101 рубля (0,31%) і склаў 3,2176 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У пятніцу яны застаюцца на максімуме за апошнія некалькі гадоў. Ф'ючарсы на нафту маркі Brent знаходзяцца ў раёне 80 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 павысіўся на 11,93 капейкі і склаў 61,9408 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239