Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/05/21/956918_12345/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 03:52
21.05.2018 14:29 Эканоміка, Фінансы

На біржавых таргах еўра і расійскі рубель патаннелі, долар — падаражэў

Мінск, 21 мая. 21 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да еўра і расійскага рубля, аслабеў — да долара.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0453 рубля (1,89%) і склаў 2,3483 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0084 рубля (0,42%) да 2,0022 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0145 рубля (0,45%) і склаў 3,2031 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сёння чэрвеньскія ф'ючарсы на лёгкую маласярністую нафту на біржы гандляваліся з павышэннем на 0,54 долара ЗША па 71,82 долара за бараль. Ліпеньскія ф'ючарсы на нафту маркі Brent выраслі ў цане на 0,82% да 79,15 долара ЗША за бараль.

Сярэдняўзважаны курс долара, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Банка Расіі, 21 мая вырас на 28,08 капейкі да 62,5327 рубля.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239