Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/05/22/957125_558899/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 02:27
22.05.2018 14:33 Эканоміка, Грамадства

Распачатая крымінальная справа па факце выбуху на заводзе "Алкід"

Мінск, 22 мая. Мінскім РАСК распачатая справа па факце парушэння правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі пры выбухованебяспечных работах, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цялесных пашкоджанняў (ч. 2 арт. 302 КК), у сувязі са здарэннем на заводзе бітумна-палімерных эмульсій і масцік (НВТАА "Алкід") у вёсцы Каралёў Стан Мінскага раёна, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Паводле інфармацыі следчых органаў, раніцай 22 мая ў будынку прадпрыемства здарыўся выбух, які пацягнуў узгаранне і пашкоджанне транспартных сродкаў, што знаходзіліся побач. На момант надзвычайнага здарэння ў вытворчым памяшканні былі работнікі. Чацвёра мужчын з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжару дастаўленыя ў бальніцу, двое з іх у цяжкім стане.

Пасля лакалізацыі пажару следчыя з удзелам супрацоўнікаў МНС і экспертаў у галіне пажара- і выбухатэхнікі неадкладна пачалі агляд месца здарэння.

У межах крымінальнай справы ідзе допыт сведак, работнікаў, службовых асоб арганізацыі, канфіскацыя абсталявання, дакументацыі, якая тычыцца вытворчага працэсу.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239