Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/05/25/957713_809047/
Дата раздрукоўкі: 29.11.2020 13:15
25.05.2018 13:57 Эканоміка, Грамадства

Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб развіцці супрацоўніцтва ў сферы ўзаемадзеяння сістэм электронных закупак

Мінск, 25 мая. Нацыянальны цэнтр маркетынгу Міністэрства замежных спраў Беларусі і аператар федэральнай электроннай пляцоўкі Расіі ТАА "РГС-тэндар" 25 мая падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні па пытаннях рэалізацыі мерапрыемстваў, скіраваных на ўзаемнае супрацоўніцтва ў межах электронных сістэм закупак дзвюх дзяржаў.

З беларускага боку пагадненне падпісаў першы намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Аляксандр Запольскі, з расійскага — гендырэктар ТАА "РГС-тэндар" Уладзімір Лішанкоў.

Як паведамляе партал Саюзнай дзяржавы, падпісанне дакумента дасць магчымасць актывізаваць узаемны ўдзел пастаўшчыкоў у электронных працэдурах закупак, а таксама павысіць эфектыўнасць ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў у працэдурах закупак Расіі.

Запольскі і Лішанкоў абмеркавалі мерапрыемствы, скіраваныя на ўзаемнае прасоўванне і папулярызацыю электронных пляцовак сістэм закупак сярод беларускіх і расійскіх пастаўшчыкоў, выпрацавалі план дзеянняў па ўзаемным інфармаванні і кансультаванні па пытаннях правядзення электронных працэдур закупак. Суразмоўцы ўпэўненыя, што фармаванне кансалідаванай пазіцыі па актуальных пытаннях у межах пагаднення паспрыяе падтрымцы прадпрымальніцтва абодвух бакоў.

"Мы гатовыя падзяліцца найноўшымі распрацоўкамі, рашэннямі, ідэямі ў мэтах павышэння канкурэнцыі, празрыстасці таргоў у сістэме размяшчэння і зніжэння ўзроўню карупцыйных правапарушэнняў у сферы электронных закупак", — адзначыў Лішанкоў.

Запольскі са свайго боку пагадзіўся, што партнёрскае ўзаемадзеянне на пастаяннай аснове будзе спрыяць развіццю сістэм дзяржаўных закупак абедзвюх краін.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі з'яўляецца аператарам афіцыйнага сайта па размяшчэнні інфармацыі аб дзяржаўных закупках і закупках за кошт уласных сродкаў www.icetrade.by.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239