Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/05/30/958522_958524_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 18:36
30.05.2018 19:07 Эканоміка

Мацюшэўскі: У барацьбе з ілжэпрадпрымальніцтвам дзяржава кінулася ў крайнасці

Мінск, 30 мая. У барацьбе з ілжэпрадпрымальніцтвам у Беларусі дзяржаўныя органы "кінуліся ў крайнасці". Такое меркаванне выказаў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі 30 мая на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу.
Мацюшэўскі падтрымаў карэкціроўку ўказа прэзідэнта № 488 ад 23 кастрычніка 2012 года "Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў", якая рыхтуецца. "Указ нанёс неверагодную шкоду прадпрымальніцтву ў краіне", — заявіў першы віцэ-прэм'ер.

У апошнія гады бізнес-асацыяцыі і прадпрымальнікі неаднаразова абураліся тым, што ўжыванне гэтага ўказа стала прычынай санкцый у дачыненні да добрасумленных прадпрымальнікаў.

У канцы сакавіка Савет па развіцці прадпрымальніцтва вынес на грамадскае абмеркаванне праект аб унясенні зменаў ва ўказ № 488.

У красавіку кіраўнікі Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў, Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага і Беларускага саюза прадпрымальнікаў заявілі аб тым, што праект новай рэдакцыі ўказа № 488 "не здымае з добрасумленных суб'ектаў гаспадарання (прадпрымальнікаў) рызыку несці адказнасць за здзелкі са структурамі, якія ў пазасудовым парадку кантрольныя органы прызналі "лжэпрадпрымальніцкімі".

У сувязі з гэтым кіраўнікі бізнес-саюзаў прапанавалі каля 15 правак у апублікаваны праект зменаў да ўказа № 488.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239