Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/05/31/eu_958688_958689/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 03:30
31.05.2018 17:31 Эканоміка, Фінансы, Беларусь — Еўрасаюз

Цэнтрабанкі Беларусі і Літвы абмеркавалі ўзмацненне кібербяспекі ў банкаўскім сектары

Мінск, 31 мая. Актуальныя пытанні супрацоўніцтва цэнтральных банкаў Беларусі і Літвы разгледжаны 31 мая падчас візіту ў Мінск дэлегацыі Банка Літвы, паведамляе прэс-служба беларускага Нацбанка.

У ходзе перагавораў бакі на чале са старшынёй праўлення Нацбанка Паўлам Калаурам і старшынёй Банка Літвы Вітасам Васіляўскасам абмеркавалі асаблівасці рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі цэнтральнымі банкамі дзвюх краін, перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва паміж імі, а таксама пытанні развіцця лічбавых тэхналогій і павышэння кібербяспекі ў банкаўскім сектары.

Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства абмяняліся думкамі аб ходзе рэалізацыі твінінг-праекта Еўрапейскага саюза "Умацаванне патэнцыялу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь". Праект рэалізуецца кансорцыумам банкаў: Нямецкім Федэральным банкам, Нацыянальным банкам Польшчы і Банкам Літвы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239